Беларуская лыжніца Саханенка заваявала свой трэці залаты медаль на Паралімпіядзе ў Пхёнчхане

Беларуска Святлана Саханенка стала трохразовай паралімпійскай чэмпіёнкай, заваяваўшы сёння ў Пхёнчхане залаты медаль у лыжнай гонцы на 7,5 км, перадае БелТА.

17.03.2018 / 10:33

Святлана Саханенка. Фота mir24.tv.

Дыстанцыю класічным стылем для спартсменаў з кепскім зрокам яна прабегла за 22 хвіліны і 19,3 секунды.

Расіянка Міхаліна Лысава заняла другое месца, адстаўшы ад пераможцы на 36,3 секунды. Бронзавую ўзнагароду заваявала Карына Эдлінгер з Аўстрыі — +1 хвіліна 03,6 секунды.

Для Святланы Саханенка гэта ўжо трэцяя залатая ўзнагарода Паралімпіяды. Раней яна стала чэмпіёнкай у бегу на 15 км вольным стылем і перамагла ў спрынце на 1,5 км.

На рахунку выхаванкі Наваполацкага вучылішча алімпійскага рэзерву, дзе яна пачынала заняткі спортам, ёсць і бронзавая ўзнагарода ў біятлоне на 6 км.

nn.by