Аэрапорт Мінск ізноў пачаў прымаць рэйсы

абноўлена

14.03.2018 / 19:21

У Нацыянальным аэрапорце затрымана каля дзесяці рэйсаў.

Прычына — надвор’е. Вакол аэрапорта стаіць моцны туман.

Прычым, вылеты не адмянялі, рэйсы працягваюць адпраўляцца, паведаміла «Нашай Ніве» Раміна Саматханава, начальнік аддзела па сувязі са СМІ аэрапорта.

Але ж тыя, хто ляцеў у Мінск, будуць прызямляцца ці ў Гомелі, ці ў Вільні. У такіх выпадках, тлумачаць у аэрапорце, трансфер пасажыраў у беларускую сталіцу будуць арганізоўваць авіякампаніі.

На сайце flightradar24.com можна ўбачыць, што некаторыя самалёты кружаць над Мінскам, а потым — злятаюць.

Па стане на 20:30 аэрапорт аднавіў прыём рэйсаў.