Прычынай утылізацыі расійскіх міжкантынентальных ракет «Сатана» назвалі недахоп украінскіх дэталяў

12.03.2018 / 17:16

Расія ўтылізуе міжкантынентальныя балістычныя ракеты «Ваявода» (Satan) па прычыне адсутнасці камплектуючых, якія вырабляюцца выключна ва Украіне, паведаміў галоўны рэдактар расійскага часопіса «Арсенал Отечества» палкоўнік Віктар Мурахоўскі.

«Адной з прычын стала тое, што нам давялося пераводзіць на свае сілы вытворчасць некаторых камплектуючых ракеты. Паколькі вытворчасці некаторых камплектуючых на тэрыторыі нашай краіны не было, аднаўляць яго сэнсу не мае: прыйшлося б укладваць вялікія грошы ў аднаўленне вытворчасці кампанентаў, якія ўжо не з'яўляюцца сучаснымі», — лічыць Мурахоўскі.