Прыспічыла: капітан «Рэала» Серхіа Рамас падчас матчу на пяць хвілін бегаў у прыбіральню

Капітан і абаронца мадрыдскага «Рэала» Серхіа Рамас збегаў у туалет падчас матчу чэмпіянату Іспаніі па футболе з «Эйбарам». Пра гэта паведамляе by.tribuna.com.

11.03.2018 / 11:57

Серхіа Рамас. Фота: Vincent West / Reuters

На 73-й хвіліне, калі лік быў 1:1, Рамас на пяць хвілін адлучыўся з поля. Футбаліст падбег да галоўнага суддзі, нешта яму сказаў і пабег у падтрыбуннае памяшканне.

За час, што «Рэал» гуляў у меншасці, лік не змяніўся (1:1). Праз пяць хвілін Крышціяну Раналду забіў другі гол, і «Рэал» перамог на выездзе.

На пасляматчавай канферэнцыі галоўны трэнер «Рэала» Зінедзін Зідан паведаміў, што футбаліст бегаў у прыбіральню. «Ён трохі аб***раўся. Серхіа трэба было тэрмінова ў туалет, таму ён збег і неўзабаве вярнуўся на поле», — растлумачыў ён.

Сам Рамас у Twitter таксама гэта пацвердзіў: «Кліч прыроды. Сышоў-вярнуўся. Перазарадзіўся. Забілі гол. Цяпер дадому. Так трымаць!»

Típico apretón. / Nature calls.
Salir. Entrar. / Out & back in. ‍♂
Vuelta a la carga. / Reload.
Gol del equipo. / Team goal. ⚽️
➕3⃣
Y vuelta a casa. / Back home.
¡Seguimos! / Let's keep it up.#HalaMadrid pic.twitter.com/2r67vxEZlq

— Sergio Ramos (@SergioRamos) 10 марта 2018 г.

«Рэал» абыграў «Эйбар» з лікам 2:1. Клуб займае трэцяе месца ў табліцы чэмпіянату Іспаніі. Лідзіруе «Барселона».