Мінскіх падлеткаў, якія сышлi з дому, знайшлі ў Оршы

10.03.2018 / 18:51

Мінскія падлеткі Дзяніс Юрханаў і Анастасія Тарушкіна, якія сышлi з дому, знойдзены ў Оршы, паведамляе Першамайскае РУУС Мінска.

9 сакавіка на вакзале ў Воршы гараджане ўбачылі і даведаліся па арыенціроўкам падлеткаў, пасля чаго неадкладна паведамілі ў міліцыю.

Як высветлілася, хлопец і дзяўчына хацелі адправіцца з гэтага вакзала ў Смаленск, але не паспелі. Цяпер падлеткі знаходзяцца ў Мінску і ўжо сустрэліся з бацькамі.