Сабаленка сцягнула бутэльку вады ў Азаранка — тая заўважыла не адразу ВІДЭА

10.03.2018 / 14:36

Пацешны момант з парнага матча Вікторыі Азаранка і Арыны Сабаленка.

У 1/16 парнага турніру ў Індыян-Уэлсе Азаранка і Сабаленка сустракаліся з дуэтам амерыканкі Стывенс і канадкі Бушар. Мацнейшымі былі беларускі — 6:7, 6:2, 7:10.

Пацешны момант здарыўся ў адным з перапынкаў. Вікторыя не магла знайсці сваю бутэльку з вадой і не адразу заўважыла, што з яе п'е Арына.