Касмічны апарат упершыню перадаў інфармацыю з нетраў атмасферы Юпітэра

Апарат Juno перадаў НАСА звесткі аб працэсах, якія адбываюцца ў атмасферы Юпітэра на глыбіні тры тысячы кіламетраў. Часопіс Nature апублікаваў чатыры артыкулы, прысвечаныя ўнутранай будове планеты.

10.03.2018 / 19:22

Як адзначае The Verge, новыя дадзеныя сведчаць, што Юпітэр — яшчэ больш складаная планета, чым лічылася раней.

Напрыклад, моцныя віхры, зафіксаваныя ў ягонай атмасферы, як аказалася, пранікаюць углыб планеты і выклікаюць змены ў гравітацыйным полі. Даследчыкі высветлілі, што яно асіметрычнае па кірунку з поўначы на поўдзень.

Пры гэтым газавае ядро Юпітэра круціцца, згодна з інфармацыяй аб гравітацыі, як цвёрдае цела.

Акрамя таго, Juno перадала здымкі паверхні планеты, зробленыя ў інфрачырвоным дыяпазоне. Аказалася, што цыклоны ў атмасферы Юпітэра на яго канцавоссях складваюцца ў мудрагелістыя ўзоры. Чаму так адбываецца, навукоўцы пакуль не высветлілі.

Juno запусцілі ў 2011 годзе. На арбіту Юпітэра станцыя выйшла ў 2016-м і будзе працаваць там да сярэдзіны 2018 года, пасля чаго яе накіруюць у атмасферу планеты, дзе Juno згарыць.

nn.by