Разумныя калонкі Amazon смяюцца па начах, палохаючы карыстальнікаў

Карыстальнікі разумных калонак ад кампаніі Amazon, што працуюць з дапамогай галасавога карыстальніка Alexa, пачалі скардзіцца на гукі, якія раздаюцца сярод ночы, піша амерыканскі партал BuzFeed.

06.03.2018 / 22:06

«Ляжаў у ложку, амаль заснуўшы, як раптам Alexa на маёй калонцы выдала вельмі гучны і жахлівы смех… Існуе шанец, што мяне заб'юць гэтай ноччу», — іранізуе адзін з карыстальнікаў калонкі ў «Твітары». 

Іншы карыстальнік паскардзіўся, што Alexa пачала смяяцца падчас дзелавой размовы аб вельмі канфідэнцыйных рэчах.

Афіцыйнага каментара ад прадстаўнікоў кампаніі пакуль няма, але некаторыя выказваюць меркаванне, што галасавы памочнік няправільна распазнае некаторыя гукі, успрымаючы іх за каманду «смяяцца».

nn.by