Xiaomi выпусціла камп'ютарную мыш з убудаваным сканерам адбіткаў пальцаў

Кампанія Xiaomi выпусціла правадную камп'ютарную мыш з убудаваным сканерам адбіткаў пальцаў пад адным са сваіх брэндаў MIJIA, паведамляе Gizmochina.

01.03.2018 / 20:01

Сканер, які выконвае тыя ж функцыі, што і ў мабільных гаджэтах, размясціўся адразу за ролікам пракруткі. Пасля падлучэння мышы да камп'ютара знікае неабходнасць уводзіць пароль кожны раз, калі гэта трэба — гэтую працэдуру замяняе сканаванне пальца. 

У 2016 годзе кампанія Apple прэзентавала лінейку MacBook Pro чацвёртага пакалення з убудаваным сканерам адбіткаў пальцаў, а ў 2017 годзе асобную клавіятуру з такой жа функцыяй выпусціла Microsoft. 

Cканер на Microsoft Modern Keyboard

Cканер на тач-бары MacBook Pro 2016

nn.by