Сцяг Беларусі на закрыцці Алімпіяды панясе Дар'я Домрачава

25.02.2018 / 12:42

Дзяржаўны сцяг краіны на закрыцці ХХІІІ зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане панясе чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава. Пра гэта БелТА паведамілі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі.