У Гродне кіроўца глядзеў на навігатар і збіў дзіця на пераходзе

25.02.2018 / 10:01

У Гродне кіроўца аўтамабіля «Рэно» збіў на пешаходным пераходзе 11-гадовага хлопчыка. Гэта адбылося на вуліцы Паповіча, у раёне кальцавой развязкі «Горкага-Дубко-БЛК». Як паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ, відавочцы здарэння сказалі, што машына ехала на чырвонае святло. Сам кіроўца не змог адказаць, які быў сігнал святлафора, бо ў той момант ён глядзеў на навігатар. Калі ж адвёў позірк на дарогу і пабачыў дзіця, ўжо было запозна.

Пацярпелы хлопчык — навучэнец гімназіі. Ён быў у прытомнасці, назваў тэлефон сваёй маці, па якім з ёй скантактаваліся.

Абставіны здарэння высвятляе праверка.