БГК перамог ПСЖ і прайшоў у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў

24.02.2018 / 21:51

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова перамог адзін з наймацнейшых клубаў свету французскі «Пары Сэн-Жэрмен» і прабіўся ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.

Сёння ў Брэсце каманда Сяргея Бябешкі здолела перайграць лідара з мінімальнай перавагай у ліку — 29:28. Берасцейцы выдатна правялі першую палову сустрэчы, пайшоўшы на перапынак з перавагай у 6 мячоў — 19:13. Аднак у сярэдзіне другога тайма госці здолелі не толькі аднавіць раўнавагу, але выйсці наперад, і ў далейшым гульня ішла мяч у мяч.