Дзве цікавосткі для беларускіх заўзятараў на Алімпіядзе ў суботу: прычым у адзін і той жа час

16.02.2018 / 19:27

У суботу на Алімпіядзе ў Пхёнчхане будзе разыграна сем камплектаў узнагарод, але інтарэс беларусаў у двух відах. Прычым час спаборніцтваў супадае. Што выбраць?

А 14-й пачнецца кваліфікацыя у фрыстайле сярод мужчын. Тут Беларусь прадстаўляюць Станіслаў Гладчанка, Максім Гусцік і Антон Кушнір. Сістэма тут тая ж самая, як і ў жаночым фрыстайле. Спачатку прабіцца ў 12-тку мацнейшых. Фінал пройдзе ў нядзелю.

А ў 14:15 пачнецца жаночы мас-старт у біятлоне. Беларусь прадстаўляюць Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна і Ірына Крыўко. Медалёў пакуль біятланісткі не маюць.

Фрыстайл павінен паказаць канал «Беларусь-5», біятлон — «Беларусь-2».

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.