Самалёт UTair з Масквы ў Мінск вярнуўся ў аэрапорт праз сігналізацыю аб пажары

Пра тое, што самалёт вярнуўся ў аэрапорт Унукава, паведамляе РБК са спасылкай на прэс-службу перавозчыка.

04.02.2018 / 14:10

«Слядоў пажару не выяўлена. Вылет рэйса плануецца ў 14:20», — удакладнілі ў прэс-службе.

Змяніўся і час зваротнага рэйса з Мінска ў Маскву: вылет папярэдне перанесены з 13.20 на 16.40.

Рэйсы з Масквы іншых авіякампаній сёння таксама прылятаюць у Мінск са спазненнем праз моцныя снегапады ў расійскай сталіцы.

nn.by