Ужо хутка беларусы змогуць свабодна адкрываць рахункі за мяжой

31.01.2018 / 16:25

Нацыянальны банк плануе адмяніць неабходнасць атрымання фізічнымі асобамі дазволаў на адкрыццё рахункаў за мяжой, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Нацбанка, паведамляе БелТА.

«У бліжэйшай перспектыве плануецца адмяніць неабходнасць атрымання фізічнымі асобамі дазволаў на адкрыццё рахункаў за мяжой, рэалізаваць пераход ад дазвольнага парадку правядзення асобных валютных аперацый руху капіталу да рэгістрацыйнай, цалкам адмяніць абавязковы продаж валютнай выручкі», — гаворыцца ў паведамленні рэгулятара.

Belta.by