Тэры Дэвіс: Лукашэнка ніколі не прапускае магчымасьці прапусьціць магчымасьць

Страчаным шанцам для Беларусі назваў выбары 28 верасьня генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс.

30.09.2008 / 18:15

Страчаным шанцам для Беларусі назваў выбары 28 верасьня генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс. «Лукашэнка ніколі не прапускае магчымасьці прапусьціць магчымасьць. Існавала надзея, што нядаўнія выбары стануць паваротным пунктам у добраахвотнай ізаляцыі Беларусі ад рэшты Эўропы. На жаль, гэтага ня здарылася», — зазначыў Дэвіс у заяве з нагоды выбараў.

Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы нават не было дазволена назіраць за галасаваньнем, але АБСЭ мела сваіх назіральнікаў і зрабіла выснову, што выбары не адпавядалі эўрапейскім стандартам. «Як сябар беларускага народу я глыбока расчараваны, аднак усё яшчэ спадзяюся, што неўзабаве беларусы будуць мець магчымасьць удзельнічаць у сапраўды свабодным і справядлівым галасаваньні», — заявіў Т. Дэвіс.