У ЗША выходзіць скандальная кніга пра Трампа

06.01.2018 / 08:49

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў, што ніколі не сумняваўся ў стане псіхічнага здароўя Дональда Трампа. Так ён адрэагаваў на выхад скандальнай кнігі пра прэзідэнта ЗША, у якой сцвярджаецца, што Трампа лічаць дзіцём яго ўласныя падначаленыя.

Ён дадаў, што Трамп не падобны да мінулых прэзідэнтаў: «Я думаю, гэта ўсім відавочна. Гэта таксама тлумачыць, чаму амерыканцы абралі яго».

Журналіст Майкл Уолф заяўляе, што кніга «Агонь і ярасць: у калідорах Белага дома Трампа» была напісана па выніках больш чым 200 інтэрв'ю з найбліжэйшым асяроддзем прэзідэнта і іншымі высокапастаўленымі супрацоўнікамі Белага дома.

Сярод іншага, Уолф сцвярджае, што атачэнне Трампа называе яго дзіцём, бо яму, як і ўсім дзецям, патрэбныя неадкладнае заахвочванне.

«Усё круціцца вакол яго. Гэты чалавек не чытае, не слухае нікога. Ён як пінбол — выстрэльвае, куды патрапіла», — апісвае Уолф свае адчуванні ад знаходжання ў Белым доме.

Сам Трамп заявіў, што кніга поўная хлусні і закліканая нашкодзіць яму.

Пра што кніга?

У кнізе Уолфа змяшчаецца маса сцверджанняў, вельмі непрыемных для Белага дома. Вось толькі некаторыя з іх:

Некаторыя вытрымкі з тэксту ўжо ставяць пад сумнеў і крытыку. Аднак, па словах аглядальніка Бі-бі-сі па Паўночнай Амерыцы Дона Сопела, калі хаця б палова сцверджанняў праўдзівая, яна малюе вельмі непрывабны партрэт паранаідальнага прэзідэнта і Белага дома, пагружанага ў хаос.