Samsung анансавала «нашыйнік» — дынамік, які мацуецца да шыі і які чуе толькі карыстальнік

Напярэдадні выставы спажывецкае электронікі CES, якая штогод праходзіць у Лас-Вегасе ў пачатку студзеня, паўднёвакарэйская кампанія «Самсунг» прадставіла новую распрацоўку свайго стартап-інкубатара C-Lab — лінейку дынамікаў S-Ray.

03.01.2018 / 18:18

Сярод прадэманстраваных прыладаў адметныя «нашыйнікі». Гэтыя дынамікі вешаюцца на шыю па аналогіі з навушнікамі, якія чапляюцца да вушэй. 

У «Самсунгу» абяцаюць, што гук дынамікаў не будзе раздражняць людзей навокал, і іх будзе чуць толькі карыстальнік.

Такая тэхналогія дазволіць слухаць музыку і пры гэтым не губляць сувязі з навакольным асяроддзем, у тым ліку чуць сігналы аўтамабіляў пры пераходзе праз дарогу.

nn.by