Артапедычны абутак, кніга, цішотка: добраахвотнікі запрашаюць зрабіць калядныя падарункі дзецям у хоспісах і шпіталях

03.01.2018 / 12:58

1084 персанальныя падарункі ужо падрыхтавалі валанцёры з менскай праваслаўнай парафіі «Усецарыца» для цяжка хворых беларускіх дзяцей у хоспісах і палат паліятыўнага дагляду.

У мінулым годзе актывісты сабралі 603 падарункі для 9 дзіцячых медыцынскіх установаў. У гэтым годзе хочуць сабраць больш за 1700.

Збор адбываецца праз сайт http://www.daridobrovolets.by, дзе можна абраць, каму і які падарунак вы збіраецеся зрабіць, а потым перадаць арганізатарам маленькі цуд для канкрэтнага чалавека.

Аляксандр Гелагаеў