Усе школьныя падручнікі абновяць да 1 верасня 2019 года

30.12.2017 / 17:40

Фота Сяргея Гудзіліна

Пра гэта паведаміў журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка.

«Мы ў адпаведнасці з канцэптуальнымі падыходамі перагледзелі навучальныя планы і праграмы і пра гэта паведамілі на педагагічнай радзе. Не паспелі пакуль абнавіць ўсю лінейку падручнікаў. У нас іх каля 250. Мы ў мінулым годзе, у 2017-м актыўна працавалі — і да 1 верасня 2019 года абновім ўсю лінейку падручнікаў для агульнай сярэдняй адукацыі «, - сказаў Ігар Карпенка.