Аўтобус у Маскве насмерць задушыў пяць чалавек у падземным пераходзе

фота і відэа з месца здарэння

У Маскве на Мажайскай шашы аўтобус пратараніў натоўп людзей і ўехаў у падземны пераход на станцыі метро «Славянскі бульвар», паведамляюць РІА Новості.

25.12.2017 / 19:26

Паводле розных звестак, у аварыі загінулі ад чатырох да пяці чалавек, яшчэ пятнаццаць пацярпелі.

Кіроўцу затрымалі, яго вязуць у аддзел паліцыі для разбіральніцтва.

Кіроўца аўтобуса распавёў, што адбылося

Фота Юрыя Кібірава.

Па словах крыніцы агенцтва, на гэты момант разглядаюцца дзве версіі: ці аўтобус «падрэзала» іншая машына, ці ў яго перасталі працаваць тармазы. Суразмоўца дадаў, што версія тэракту не разглядаецца.

Таксама паведамляецца, што аўтобус быў у эксплуатацыі менш за год.

Фота Юрыя Кібірава.

Момант наезду трапіў на відэа. Асцярожна, жорсткія кадры:

Автобус в Москве насмерть задавил 4 человек в подземном переходеhttps://t.co/qmlbPXg7z8

Видео: Известия pic.twitter.com/tUjapohQmZ

— РБК (@ru_rbc) 25 декабря 2017 г.

На відэа ніжэй бачна, як аўтобус сыходзіць з шашы ўправа і трапляе ў пераход:

На месцы працуюць супрацоўнікі паліцыі і медыкі. Таксама туды вылецелі тры верталёты BK-117 Маскоўскага авіяцыйнага цэнтра.

На месца прыехаў мэр Масквы Сяргей Сабянін.

nn.by