Мінск узначаліў рэйтынг самых папулярных сярод расіян гарадоў СНД на навагоднія святы

Такія звесткі атрымала БЕЛТА ад расійскага сэрвісу браніравання жылля Tvil.ru.

25.12.2017 / 13:28

Фота Волі Афіцэравай.

Рэйтынг складзены на падставе запытаў і броні жылля турыстамі з 30 снежня 2017 года па 8 студзеня 2018-а.

У топ-5 гарадоў СНД і блізкага замежжа, папулярных для падарожжаў і адпачынку расіян на Новы год, увайшлі:

У Мінск турысты прыедуць у сярэднім на 3,5 дня і выдаткуюць на пражыванне каля $50 у суткі.

У Беларусі ў час навагодніх святаў таксама папулярныя візіты ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы і адпачынак на гарналыжных курортах у Лагойску і Сілічах.

nn.by