Наталля Радзіна: «Беларускі партызан» здаўся ў палон?

вы згодныя?

19.12.2017 / 14:42

Галоўны рэдактар сайта «Хартыя'97» Наталля Радзіна негатыўна ўспрыняла рашэнне сайта «Беларускі партызан» пасля блакавання зарэгістравацца ў зоне.by.

Яна запэўнівае, што вяртанне як партала ў Беларусь немагчымае.

Радзіна тлумачыць, што перарэгістрацыя «Беларускага партызана» не адмяняе факт блакавання ўладамі непажаданых інтэрнэт-рэсурсаў. Таксама застаецца ў сіле канкрэтнае рашэнне Міністэрства інфармацыі, датычнае «Беларускага партызана».

«Рэакцыя многіх на рашэнне сайта была такой: «Партызан здаўся ў палон». І, сапраўды, праца ў зоне.by сёння для медыя азначае яшчэ большыя абмежаванні і татальны кантроль, — падсумоўвае яна. — Калегі з «Беларускага партызана» стварылі небяспечны прэцэдэнт: паказалі сваім прыкладам, што ў выпадку нападу трэба замест барацьбы хутка здацца — вось жа, ацалееш».