У Пінску з сёмага паверха гасцініцы выпала 56-гадовая жанчына

02.12.2017 / 17:02

2 снежня каля 2.30 пад вокнамі гатэля «Прыпяць» у Пінску знайшлі цела 56-гадовай жанчыны, піша Tut.by.

Папярэдне ўстаноўлена, што жанчына звалілася з балкона сёмага паверха. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы.

Па факце смерці жанчыны праверку праводзіць Следчы камітэт.