Velcom мае намер перакладаць фільмы і серыялы на беларускую мову

Мабільны аператар Velcom абвясціў, што з 1 снежня усе кампаніі, якія да гэтага былі паглынутыя Velcom, будуць аб'яднаныя пад адной юрыдычнай асобай. 

29.11.2017 / 16:48

Таксама абвешчана аб пачатку развіцця высакахуткаснае сеткі ў рэгіёнах (Брэсце, Наваполацку, Жлобіне і Полацку).

Падчас прэзентацыі перспектываў інтэрактыўнага тэлебачання, прадстаўнік кампаніі запэўніў, што вядуцца перамовы з праваўладальнікамі аб перакладзе фільмаў і серыялаў на беларускую мову, бо, упэўненыя ў Velcom, аўдыторыя для гэтага не толькі існуе, але і пашыраецца.

Пасля паглынання інтэрнэт-правайдэраў «Атлант Тэлекам», «Хатняя сетка» і «Гарант» (Гомель) і аб'яднання іх пад адным брэндам кампанія стане найбуйнейшым у Беларусі прыватным аператарам праваднога інтэрнэту.

nn.by