Сіліцкі: Апазыцыя можа шантажаваць зьняцьцём

19.09.2008 / 17:01

«Апазыцыя, калі хоча сапраўды пашырыць прастору для сваёй дзейнасьці, можа рэальна шантажаваць зьняцьцём кандыдатаў. Галосныя патрабаваньні — спыненьне рэпрэсій супраць удзельнікаў выбарчай кампаніі, доступ да падліку галасоў, зьмены ў выбарчым кодэксе. Негалосныя — пэрсанальны склад палаты ці хоць бы неўмяшаньне ў працэс выбараў у тых акругах, дзе апазыцыйныя кандыдаты рэальна могуць перамагчы», — піша палітоляг Віталь Сіліцкі.

Ён ня піша, якім чынам апазыцыя можа застрахавацца ад ашуканства, калі дадуць слова ня ўмешвацца, а ўсё ж умяшаюцца.