Сіноптыкі распавялі, якое надвор'е нас чакае на выходных
09.11.2017 / 12:22
У пятніцу, 10 лістапада, у многіх раёнах пройдуць дажджы. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 1 да +5, у другой палове дня +4—+9.
У Мінску днём — +4—6, дождж.
У суботу на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, якія ўдзень будуць суправаджацца парывістым ветрам. Ноччу +2-7 градусаў, днём — +4-9.
У Мінску днём +4—6, дождж
У нядзелю, 12 лістапада, захаваецца няўстойлівае надвор'е, тэмпературны фон крыху панізіцца. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, па поўначы з мокрым снегам, так што ў паўночных раёнах краіны магчыма фарміраванне невялікага снежнага покрыва. У асобных раёнах чакаецца парывісты вецер.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, днём - 1-7 градусаў цяпла.
У Мінску чакаецца мокры снег.