Павал Севярынец: Працую пісьменьнікам

Сёньня на сайце Радыё Свабода прайшла онлайн‑канфэрэнцыя з палтыкам, адным зь лідэраў аргкамітэту Беларуская хрысьціянская дэмакратыя.

17.09.2008 / 16:16

Сёньня на сайце Радыё Свабода прайшла онлайн‑канфэрэнцыя з Паўлам Севярынцам.

Сярод іншага, Павал адказаў на пытаньне дзё ён працуе, чым займаецца яго маці і якая мэта яго і яго паплечнікаў: Працую пісьменьнікам (сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН‑цэнтру). Атрымліваю ганарары ад публікацыяў ды продажу сваіх кнігаў. Маці, якая страціла працу за ўдзел у палітыцы, аформіла пэнсію. Нашая мэта ‑‑ зрабіць Беларусь свабоднай, моцнай і сапраўды хрысьціянскай краінай. Жывым сэрцам Эўропы пад Бел‑Чырвона‑Белым Сьцягам. А ўвогуле, мэта існаваньня кожнага верніка ‑‑ гэта Сам Ісус Хрыстос. Усё жыцьцё мы ідзем да Яго.