Міхалевіч у «БелДумцы»: «У склад парлямэнту зможа ўвайсьці нямала апанэнтаў улады»

Былы намесьнік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч падчас круглага стала ў рэдакцыі часопісу «Беларуская думка» досыць пазытыўна ацаніў хаду парлямэнцкай кампаніі.

12.09.2008 / 21:00

Былы намесьнік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч падчас круглага стала ў рэдакцыі часопісу «Беларуская думка» досыць пазытыўна ацаніў хаду парлямэнцкай кампаніі.

На думку Міхалевіча, атмасфэра выбараў зьмянілася ў параўнаньні з папярэдняй. У выпадку сумленнага падліку галасоў «ў склад новага парлямэнту зможа ўвайсьці нямала апанэнтаў цяперашняй улады», — лічыць А. Міхалевіч.

Зрабіў палітык рэвэранс у бок эканамічнай палітыкі ўладаў. Ён ацаніў удалыя крокі ўраду ў эканоміцы — лібэралізацыю эканамічнага заканадаўства, спрыяньне прадпрымальнікам у рэгіёнах, скасаваньне «залатой акцыі». На ягоную думку, менавіта эканоміка — неабходнасьць мадэрнізацыі краіны — агульная тэма, якая хвалюе і ўлады, і апазыцыю.

ЗП; цыт. паводле БЕЛТА