Стан дзяцей са Светлагорску, якія атруціліся сродкам для барацьбы з вошамі, стабілізаваўся

14.09.2017 / 22:22

«Дзецям са Светлагорску дапамога аказана ў поўным аб'ёме. Стан стабілізаваны», — паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Дзеля далейшага назірання ўсіх дзяцей перавялі ў Гомель, дзе ім у выпадку неабходнасці пры аддаленых наступствах акажуць неабходную дапамогу.

Як паведамлялася, у Светлагорску атруціліся пяцёра дзяцей. Верагодней за ўсё, яны атруціліся чамярычнай вадой, сродкам для барацьбы з вошамі.

Па факце атручвання праверку будзе праводзіць міліцыя.

Чытайце:

У Светлагорскім раёне ў санаторыі атруціліся некалькі дзяцей, выпіўшы сродак ад насякомых