Цана на нафту Brent упершыню за пяць месяцаў перавысіла $55

13.09.2017 / 21:08

Цана за бараль нафты маркі Brent упершыню з сярэдзіны красавіка 2017 года перавысіла $55. Папярэднюю адзнаку ў $54 нафта, па словах аналітыкаў, узяла з-за ўраганаў «Харві» і «Ірма», ад якіх пацярпела ўзбярэжжа ЗША, паведамляе РБК.

Кошт ф'ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у лістападзе 2017 года ў ходзе таргоў на біржы ICE ў Лондане павялічылася на 1, 36% і склаў $55,01 за бараль, сведчаць даныя таргоў на біржы ICE.

У апошні раз цана нафты гэтага гатунку знаходзілася на ўзроўні $55 за бараль 19 красавіка 2017 года.