Дзяўчынка-падлетак на Ямале нарадзіла ў цягніку, а потым выкінула немаўля з вагона

09.09.2017 / 18:55

У Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе затрымалі дзяўчыну-падлетка, якая пазбавілася ад нованароджанага дзіцяці. Аб гэтым паведамляецца на сайце ўпраўлення на транспарце МУС па Паўночна-Заходняй федэральнай акрузе Расіі.

Паводле інфармацыі ведамства, у пачатку верасня на чыгуначным перагоне Харп - Лабытнангі знайшлі цела нованароджанага. У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў удалося выстветліць асобу маці.

Як аказалася, непаўналетняя жыхарка Прыуральскага раёна Ямала ехала разам з маці ў цягніку Масква - Лабытнангі, калі ў яе пачаліся роды. Хлопчык з'явіўся на свет у прыбіральні цягніка, пасля чаго маладая маці выкінула дзіця з вагона.