Актывістка Femen, якая паказвала грудзі Лукашэнку, агалілася падчас матча Украіна — Турцыя ВІДЭА

03.09.2017 / 11:07

Перад пачаткам матча кваліфікацыі ЧС-2018 у Харкаве паміж зборнымі Украіны і Турцыі на поле выбегла напаўаголеныя дзяўчына.

Гэта адбылося пасля таго, як каманды праспявалі нацыянальныя гімны. На голых грудзях у дзяўчыны было напісана «Erdogan killer» (Эрдаган - забойца).

Украінскія СМІ адзначаюць, што гэта была Анжэліна Дыяш - тая самая дзяўчына, якая агаліла грудзі на сумеснай прэс-канферэнцыі прэзідэнтаў Украіны і Беларусі Пятра Парашэнкі і Аляксандра Лукашэнкі ў ліпені гэтага года. За гэты ўчынак ёй пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Матч скончыўся перамогай украінцаў 2:0.