Каспійскае мора знікае ўсё хутчэй

Узровень вады ў самым вялікім на Зямлі замкнёным вадаёме на працягу апошніх 20 гадоў падае на сем сантыметраў у год. 

30.08.2017 / 14:16

Сумарнае паніжэнне з 1996 года склала каля паўтара метра. Сённяшні ўзровень ўсяго на адзін метр вышэйшы за рэкордна нізкі ўзровень канца 1970-х. Артыкул з вынікамі аналізу доўгачасовых назіранняў апублікаваны ў часопісе Geophysical Research Letters.

Згодна з вынікамі даследавання, сярэдняя тэмпература паветра ў прылеглых да Каспійскага мора раёнах вырасла прыкладна на 1°C, калі параўноўваць два перыяды часу: з 1979 па 1995 і з 1996 па 2015.

Аўтары лічаць, што гэтае падвышэнне — праява глабальнага пацяплення, якое паўплывала на тое, што інтэнсіўнасць выпарэння павялічылася. Гэта, у сваю чаргу, прывяло да паніжэння ўзроўню вады.

Баку — найбуйнейшы порт на ўзбярэжжы Каспійскага мора

nn.by