Аэрадром Орша адкрылі для міжнародных палётаў

28.08.2017 / 19:30

Урад адкрыў аэрадром Орша для выканання міжнародных палётаў паветраных судоў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 25 жніўня 2017 года №651, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Дзяржаўнаму памежнаму камітэту, Дзяржаўнаму мытнаму камітэту, Міністэрству аховы здароўя і Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання даручана забяспечыць на аэрадроме Орша ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ажыццяўленне памежнага, мытнага, санітарна-каранціннага і іншых відаў кантролю.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.