Затрыманы Максім Вінярскі

28.08.2017 / 16:41

Актывіст Максім Вінярскі затрыманы і знаходзіцца ў Фрунзенскім РУУСе Мінска. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла Вольга Нікалайчык. На ім, паводле яе інфармацыі, «вісела» 15 сутак за ўдзел у ранейшых акцыях.