У ЗША сабака назапасіўся кормам перад ураганам і стаў мясцовым героем ФОТАФАКТ

27.08.2017 / 22:05

Сабака, які нёс у пашчы цэлы пакет ежы падчас урагану «Харві», стаў сапраўдным сімвалам супраціву стыхіі ў Тэхасе. Аб гэтым піша газета Chouston Chronicle.

Сабаку клічуць Оціс, ён уцёк ад гаспадароў некалькі дзён таму, перад ураганам. Пазней высветлілася, што суседзі бачылі, як сабака бег па горадзе і нёс штосьці ў зубах.

У выніку Оціса ўдалося адсачыць і знайсці. Цяпер ён мясцовая знакамітасць.

Х'юстан накрыла паводка катастрафічных маштабаў ФОТЫ