«Найлепшым падарункам да 950-годдзя Менска стала б вяртанне назоваў самых старадаўніх вуліц»

Піша Сяргей Харэўскі.

25.08.2017 / 23:32

Найлепшым падарункам нашай сталіцы з нагоды 950-годдзя ад першае згадкі Менска ў пісьмовай крыніцы стала б вяртанне яму ягонага імя ды хаця б тузіна першых імёнаў яе самых старадаўніх вуліц — Валоцкая, Койданаўская, Дамініканская, Зборавая, Феліцыянаўская, Малая Бернардынская, Вялікая Татарская ды іншыя… Ды хоць бы пазначыць месцы, дзе стаялі тузін знішчаных храмаў і будынак гродскага суда. Ды адкрыць, урэшце, сталую экспазіцыю з тузіна найбольш важных, класічных твораў мастацтва, прысвечаных Менску! А ўсё астатняе — магло бы дадавацца або не. Бо астатняе — неістотнае…

Сяргей Харэўскі