Лукашэнка ўзнагародзіў лётчыкаў, што вясной 2007 году загінулі ў Самалі

11 членаў экіпажу і інжынерна‑тэхнічны пэрсанал узнагароджаны пасьмяротна ордэнам «За асабістую мужнасьць».

03.09.2008 / 09:25

Аляксандр Лукашэнка 2 верасня ўзнагародзіў ордэнам «За асабістую мужнасць» і медалём «За адвагу» дзевяць членаў экіпажа самалёта ІЛ‑76 ТД, што быў абстраляны ў Магадзіша (Самалі) 9 сакавіка 2007 года пры перавозцы грузаў для міратворчай місіі ААН, а таксама пасмяротна ордэнам «За асабістую мужнасць» 11 членаў экіпажа і інжынерна‑тэхнічны персанал самалёта ІЛ‑76 ТД, якія загінулі 23 сакавіка 2007 года ў выніку тэракта на тэрыторыі Самалі.

Гэтых узнагарод работнікі РУП «Авіякампаніі Трансавіяэкспарт» удастоены за ўласную мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выкананні службовых абавязкаў, паведаміла прэс‑служба прэзідэнта.

БелаПАН

Глядзі
Фотарэпартаж з пахаваньня лётчыкаў 2 красавіка 2007 году