«Крыўдна стала за мужа»: жанчына разбіла твар вартаўніцы, бо мужу забаранілі сэлфі на трактары

25.08.2017 / 16:13

Пад Мазыром спроба зрабіць сэлфі скончылася жаночай бойкай і міліцыяй.

Кампанія адпачывала на рацэ паблізу вёскі Лучажэвічы. Побач стаяў трактар, які належыў мясцовай арганізацыі. Адзін з мужчын залез у яго, каб зрабіць сэлфі.

Жанчына-вартаўнік зрабіла яму заўвагу, пачалася сварка. Да яе далучылася жонка аматара сэлфі.

Канфлікт паміж жанчынамі праходзіў у больш агрэсіўнай форме. 36-гадовая мазыранка, у якой аргументы скончыліся, ударыла вартаўніцу кулаком у твар, пасля чаго кампанія села ў аўтамабіль і з'ехала, паведамляе тэлеканал «Мазыр».

Пацярпелая выклікала міліцыю. Праз некаторы час падазраваная ў хуліганстве была затрыманая.

Жанчына сваю віну прызнала, кажа, крыўдна стала за мужа. Цяпер жанчыну чакае суд.

УШ