Як у Глыбокім кладуць асфальт у бруд ФОТАФАКТ

25.08.2017 / 16:59

Фотаздымкі таго, як асфальтуюць мясцовую вуліцу Кірава, у рэдакцыю даслаў чытач.

Глыбоцкія камунальнікі на пытанні адрэагавалі спакойна, заявіўшы, што не маюць аніякага дачынення да сітуацыі, бо працавала брыгада з суседняга раёна.

Шаркаўшчынскія камунальнікі абуральныя здымкі пакуль не пракаментавалі.

УШ