Віцьбіча разулі на прыпынку

Белым днём 27 жніўня на аўтобусным прыпынку «Шашэйная» на Маскоўскім праспэкце ў Віцебску маладзён зьняў і скраў у мужчыны чаравікі.

29.08.2008 / 14:12

Белым днём 27 жніўня на аўтобусным прыпынку «Шашэйная» на Маскоўскім праспэкце ў Віцебску маладзён зьняў і скраў у мужчыны чаравікі. Той зьвярнуўся ў міліцыю, і рабаўніка затрымалі, паведамляюць «Народныя навіны Віцебску» з спасылкай на УУС Віцебскага аблвыканкаму.