Віцэ-прэзідэнт ЗША: Трамп падпіша закон пра санкцыі супраць Расіі ў найбліжэйшы час

01.08.2017 / 13:34

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на гэтым тыдні падпіша закон аб узмацненьні санкцый супраць Расеі. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Тбілісі паведаміў віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс.

28 ліпеня Сэнат ЗША ўхваліў гэты законапраект ўхваліў Сенат ЗША. Дакумэнт, у прыватнасьці, абмяжоўвае максымальны памер інвэстыцый у нафтагазавыя праекты, а таксама дапускае ўвядзеньне пэрсанальных санкцыяў адносна расейцаў, якіх Вашынгтон лічыць датычнымі да кібэратакаў, карупцыі і парушэньняў правоў чалавека.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін раней заявіў, што Крэмль можа прыняць нейкія «меры ў адказ» у дачыненьні да ЗША. Пасьля гэтага Міністэрства замежных спраў Расеі запатрабавала скараціць колькасьць супрацоўнікаў амэрыканскай дыпляматычнай місіі ў краіне.