Маленькая дзяўчынка сцягнула шапачку з галавы папы Францішка ВІДЭА

24.03.2017 / 21:39

У Рыме маленькая Шарлі схапіла піуску (шапачку святара) папы Францішка. Дзяўчынку паднеслі да пантыфіка, і пакуль ён бласлаўляў яе, тая сцягнула піуску з яго галавы. Але Шарлі прыйшлося вярнуць шапачку.

Сам папа Францішак, як і ўсе прысутныя, толькі пасмяяўся з гэтага пацешнага інцыдэнту.

Took my Goddaughter to meet the pope. She stole his hat! pic.twitter.com/SdSorop3uN

— Mountain Butorac (@MountainButorac) 22 марта 2017 г.

Відэаролік размясціў у сваім твітары хросны бацька малой. Ён напісаў: «Прывёў сваю хросную дачку на сустрэчу з папам. Яна скрала яго шапку!»