У Літве ўстановяць сірэны на выпадак аварыі на Астравецкай АЭС

05.03.2017 / 15:14

Дэпартамент пажарнай бяспекі і выратавання Літвы мае намер абсталяваць на паўднёвым усходзе краіны папераджальныя сірэны, якія б інфармавалі насельніцтва аб магчымай небяспецы ў выпадку інцыдэнтаў на Астравецкай АЭС у Беларусі.

Сірэны збіраюцца ўсталяваць у Вільні і Віленскім раёне, Шырвінцкім і Шальчынінкскім раёнах, усяго — у 150 месцах, якія знаходзяцца ад АЭС прыкладна ў 50-ці кіламетрах. Устаноўка сірэн ўключана ў план дзеянняў праграмы ўрада.