Разгадайте тайный язык дрибинских шаповалов — тест

Раскрыйце таямніцы ў новым тэсце «Мовы Нанова» і «Нашай Нівы».

06.01.2017 / 16:18

На тэрыторыі Беларусі ў старыя часы існавалі штучныя, тайныя, сакрэтныя мовы — мовы рамеснікаў, жабракоў, злачынцаў.

Іх стваралі для таго, каб зацямніць, зрабіць незразумелай сваю гаворку для іншых людзей, каб захаваць прафесійныя сакрэты.

Свабодна таемнымі мовамі валодалі пераважна мужчыны, бо яны былі носьбітамі прафесійных ведаў, і звычайна карысталіся імі падчас вандровак.

Сёння актыўных носьбітаў гэтых моваў засталося мала. Асобныя словы і выразы захавалі некаторыя іх нашчадкі.

Актыўна таемныя мовы пачалі вывучацца ў ХІХ — ХХ стст. Адным з першых збіраць і даследаваць іх стаў вядомы беларускі этнограф і фалькларыст Еўдакім Раманаў.

Cям'я Зюлікавых — cучасныя нашчадкі дрыбінскіх шапавалаў з вёскі Пакуцце Дрыбінскага раёну. Фотаздымкі belsat.eu

Таемныя мовы ў Беларусі:

Настасся Роўда, Алеся Літвіноўская