Былы прэзідэнт Францыі Жак Шырак шпіталізаваны

18.09.2016 / 14:48

Былы прэзідэнт Францыі Жак Шырак шпіталізаваны з падазрэннем на лёгачную інфекцыю, паведамляюць французскія СМІ.

le parisien

Па дадзеных газеты Le Parisien, 83-гадовы Шырак знаходзіўся на адпачынку ў Марока, калі яго стан рэзка пагоршыўся. Ён быў дастаўлены ў Парыж на прыватным самалёце караля Марока, адзначае выданне.

Шырака неадкладна адправілі ў парыжскую бальніцу Піцье-Сальпетрыерю Як паведамляе агенцтва Франс прэс са спасылкай на родных Шырака, ён знаходзіцца ў свядомасці.

Па дадзеных агенцтва, Шырак прабудзе ў шпіталі прынамсі некалькі дзён.

Іншы былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі ўжо пажадаў палітыку хутчэйшага выздараўлення, напісаўшы допіс падтрымкі ў сваім «твітары».