На ЧС па футболе будзе гуляць 40 камандаў

15.09.2016 / 21:16

ФІФА плануе пашырыць склад удзельнікаў чэмпіянату свету да 40 каманд.

Імаверна, новаўвядзенне будзе прынята ў кастрычніку, паведамляе ў сваім твітэры журналіст Sports Illustrated Грант Уол.

Чакаецца, што 40 зборных — 8 груп па 5 каманд - згуляюць ўжо на ЧС-2026, піша Tribuna.com.

З 1998 г. у чэмпіянатах свету бярэ 32 каманды. У ЧС 1982, 1986, 1990 і 1994 гг. бралі ўдзел 24 зборныя.