У Рэчыцы пачалі выпускаць пернікі з Пагоняй ФОТАФАКТ

29.05.2016 / 13:39

Пернікі «Старажытныя» з выявай Пагоні пачалі выпускаць Рэчыцкае райспажыўтаварыства.

belsat.eu

Вершнік у срэбных латах з аголеным мячом знаходзіцца на гербе Рэчыцы з XVI стагоддзя.

У 2005 годзе Лукашэнка ўказам №490 ад 20 кастрычніка 2005 году зацвердзіў рэчыцкую Пагоню на гербе і сцягу Рэчыцы і Рэчыцкага раёну. А ў 2016-ым рэчыцкія кандытары зацвердзілі Пагоню на сваіх вырабах.