У Мінску адкрываецца яшчэ адна сетка фаст-фуду – Texas Chicken

27.03.2016 / 14:22

Рэстаран міжнароднай сеткі фаст-фуду Texas Chicken плануе адкрыцца ў Мінску ў маі, паведамляе сайт probusiness.by.

Брэнд Texas Chicken належыць кампаніі Church's Chicken. У аснове меню рэстаранаў - стравы з курыцы (крылцы, нагетсы, сэндвічы з курыцай).

Фірмовая страва - абсмажаныя ў фрыцюры кавалачкі курыцы, рэцэпт марынаду якіх трымаецца ў сакрэце.

Рэстаран будзе адкрыты ў раёне Камароўкі.